Кіраўнік расейскай карпарацыі «Росатом» Аляксей Ліхачоў заявіў пра гатоўнасьць удзельнічаць у будаўніцтве яшчэ адной атамнай электрастанцыі ў Беларусі.
«Будаўніцтва яшчэ аднаго нашага блока тут або яшчэ адной атамнай станцыі з двух блокаў – гэта найлепшая ўзнагарода, якая толькі можа быць», – цытуе яго тэлеканал СТВ.
Ліхачоў заявіў, што калі будзе новае будаўніцтва, дык «Росатом» скароціць тэрміны і «аптымізуе» кошт. «Таму гэта не толькі ўзнагарода для нас будзе, але і магчымасьць яшчэ ў чарговы раз сябе праявіць. Я думаю, Беларусь толькі выйграе».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Адкрыцьцё БелАЭС заўчаснае і мае палітычны характар», — беларускія эколягі і палітыкіПерашая беларуская АЭС у Астраўцы з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасьцю 2400 МВт будавалася паводле расейскага праекту «АЭС-2006» і за расейскі крэдыт. Паводле Міністэрства энэргетыкі Беларусі, першы энэргаблёк Беларускай атамнай электрастанцыі выйшаў на магутнасьць 400 МВт. Фізычны запуск станцыі – загрузка ядзернага паліва ў першы рэактар – пачаўся на БелАЭС 7 жніўня, 3 лістапада яна пачала даваць ток у энэргасыстэму.
Літва пратэстуе супраць узьвядзеньня АЭС побач зь яе тэрыторыяй, але афіцыйны Менск не прыслухоўваецца да крытыкі зь Вільні, заяўляе, што АЭС бясьпечная. Літва і Ўкраіна ўжо заявілі, што перастаюць купляць электраэнэргію зь Беларусі.