Сярод затрыманых на «Маршы народаўладьдзя» спартоўцы Краўчанка, Ганін, мадэль Хіжынкова і актор «Маляваныч»

У цэнтры Вольга Хіжынкова. Архіўнае фота

У ліку затрыманых сёньня ў Менску, як піша Tut.by, дзесяціборац і срэбны мэдаліст Алімпіяды-2008 Андрэй Краўчанка і шматразовы чэмпіён Беларусі ў тайскім боксе і кікбоксінгу Іван Ганін.

Фотамадэль і «Міс Беларусь» 2008 году Вольга Хіжынкову затрымалі ў Менску, пра гэта паведаміў журналіст Сяргей Шчурко.

Сярод затрыманых у Менску таксама — актор Аляксандар Ждановіч, які грае Маляваныча ў «Калыханцы», паведамляе «​Наша ніва». Ён у Першамайскім РУУС Менску.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ужо больш за 500 затрыманых на «Маршы народаўладзьдзя», — праваабаронцы
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як сілавікі разганялі нядзельны марш у Менску. ФОТА