У Крывым Рогу 7 лістапада мужчына зарэзаў двух мінакоў і восем параніў. Сярод параненых — 8-гадовы хлопчык.
Забітымі аказаліся бацька і сын. Намесьнік міністра ўнутраных спраў Антон Герашчанка выказаў спачуваньні іх сямʼі.
Герашчанка таксама паведаміў, што нападнік, хутчэй за ўсё, мае праблемы з псыхікай.
Гэта мясцовы жыхар. Ён сказаў, што нейкі голас загадаў яму забіць 15 чалавек, напісаў Герашчанка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля тэракту ў Вене затрымалі некалькі падазраваных аўстрыйска-македонскага паходжаньня ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрымалі падазраванага ў нападзе на сьвятара ў Ліёне