Аляксандар Лукашэнка і прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін правялі тэлефонную размову. Як паведамляе блізкі да адміністрацыі Лукашэнкі Тэлеграм-канал «Пул первого», сярод іншага, яны абмеркавалі сытуацыю з COVID-19 і «арганізацыю вытворчасьці вакцыны ў Беларусі з выкарыстаньнем расейскіх тэхналёгій і тэхналягічнага працэсу (Лукашэнка прапанаваў – Пуцін падтрымаў)».
У афіцыйным паведамленьні прэсавай службы Крамля, аднак, гаворыцца толькі пра «вялікае значэньне дамоўленасьці аб пастаўках у Беларусь расейскай вакцыны».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У некалькіх удзельнікаў выпрабаваньняў расейскай вакцыны выявілі COVID-19ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Чаму ў паліклініках — толькі расейскія прышчэпкі ад грыпу? РазьбіраемсяГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Расеі зарэгістравалі другую вакцыну ад каранавірусу, на падыходзе трэцяя