Артыстаў філярмоніі затрымалі на працы

Дзяніс Іваноў і Аляксандар Сердзюкоў

Удзельнікаў «Вольнага хору» і супрацоўнікаў філярмоніі сьпевака Дзяніса Іванова і віялянчэліста Аляксандра Сердзюкова затрымалі 4 лістапада на працоўным месцы.​ Пра гэта піша Tuzin.fm.

Музыкаў павезьлі ў Савецкі РУУС.

2 лістапада позьнім вечарам невядомыя затрымалі выкладчыцу Менскага дзяржаўнага каледжу мастацтваў Тацяну Галузу. Дырыгентку Галіну Казіміроўскую затрымалі 29 кастрычніка і пазьней аштрафавалі на 810 рублёў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску затрымалі ўжо другую дырыгентку. Палююць на «Вольны хор»?