Як мэдыкаў затрымалі за «пратэст супраць затрыманьняў». ВІДЭА

Пратэст студэнтаў Беларускага дзяржаўнага мэдыцынскага ўнівэрсытэту, Менск, 29 кастрычніка.

2 лістапада на праспэкце Дзяржынскага ў Менску затрымалі удзельнікаў шэсьця лекараў у падтрымку адлічаных студэнтаў Беларускага дзяржаўнага мэдычнага ўнівэрсытэту.

Шэсьце пачалося ад будынку БДМУ, у ім удзельнічала некалькі дзясяткаў чалавек.

Пазьней Тэлеграм-канал «Белыя халаты» паведаміў, што затрыманыя знаходзяцца ў турме на Акрэсьціна і што 3 лістапада мае адбыцца суд.