Падпал будынку ДАІ ў Мазыры кваліфікаваны як акт тэрарызму, паведаміў начальнік аддзелу сьледчага ўпраўленьня КДБ Беларусі Канстанцін Бычак.
«Уначы 28 кастрычніка ў Мазыры ўчынены падпал будынку аддзелу ДАІ Мазырскага РАУС. Гэтыя дзеяньні кваліфікаваныя паводле часткі 1 артыкула 289 Крымінальнага кодэксу — акт тэрарызму. Матэрыялы крымінальнай справы перададзеныя для далейшага расьсьледаваньня ва ўпраўленьне Камітэту дзяржаўнай бясьпекі па Гомельскай вобласьці. КДБ сумесна зь іншымі праваахоўнымі органамі ажыцьцяўляе пошук датычных», — сказаў Бычак, якога цытуе ў сераду дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Мазыры ў будынак ДАІ кінулі бутэльку з запальнай вадкасьцю і напісалі на сьцяне «Адплата!» ФОТА і ВІДЭАРаней у сераду Сьледчы камітэт праінфармаваў, што невядомы мужчына ноччу закінуў у будынак ДАІ ў Мазыры бутэльку з запальнай вадкасьцю.