ЗША салідарныя з пратэстоўцамі ў Беларусі і працягнуць іх падтрымліваць, — Дзярждэпартамэнт

Морган Артагус

Злучаныя Штаты будуць працягваць падтрымку беларускіх грамадзянаў, якія пратэстуюць супраць дзейнага прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, заявіла прадстаўніца Дзярждэпартамэнту ЗША Морган Артагус.

«ЗША і ўвесь сьвет салідарныя з народам Беларусі. Яны прадэманстравалі выдатную мужнасьць і сілу перад тварам жорсткіх рэпрэсій. Мы будзем і далей падтрымліваць іх законныя памкненьні», — напісала Артагус у Twitter.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паліттэхноляг Шкляраў зьехаў зь Беларусі пасьля размовы Лукашэнкі і Пампэо