Ліст з паведамленьнем пра гэта Пілецкаму даслалі на хатні адрас.
Адміністрацыйны працэс у дачыненьні журналіста Алеся Пілецкага быў распачаты за падзеі 5 верасьня, калі ў Менску праходзіў чарговы Жаночы марш.
На размову ў Заводскі РУУС Менску Пілецкага выклікалі праз тэлефон, 12 кастрычніка яму паведамілі там, што распачаты адміністарцыйны працэс за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Супраць журналіста Алеся Пілецкага завялі адміністрацыйную справуПілецкі 5 верасьня насамрэч знаходзіўся ў месцы правядзеньні Жаночага маршу, аднак быў там у якасьці журналіста, выконваў рэдакцыйнае заданьне для Радыё Свабода. Пасьля апытаньня журналіста выпусьцілі з будынку РУУС.
27 кастрычніка ён атрымаў ліст за подпісам кіраўніка Заводскага РУУС Кіслова, у якім сцьвярджаецца, што падрыхтоўка справы аб адміністарцыйным правапарушэньні ў дачыненьні да журналіста спыненая.