Паэта і барда Эдуарда Акуліна выпусьцілі з ізалятара ў Жодзіне, а справу накіравалі на перагляд. Ягонае прозьвішча фігуруе ў сьпісе валянтэраў, які абнаўляецца пасьля судоў.
Іншымі словамі, неўзабаве Эдуард Акулін можа атрымаць новую позву ў суд паводле спраўджанага пратаколу. Ягоны мабільны тэлефон пакуль недасяжны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На акцыях пратэсту ў Менску затрымалі гендырэктара Onliner і паэта АкулінаПаводле праваабаронцаў, Эдуарда Акуліна амапаўцы затрымалі раніцай 26 кастрычніка, калі ён стаяў у ланцугу салідарнасьці ў менскім мікрараёне Малінаўка. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў масавым мерапрыемстве і даставілі спачатку ў міліцыю, а пасьля перавезьлі ў Жодзіна.
Эдуард Акулін ня першы творца, каго ў гэтыя дні закранулі рэпрэсіі. Так, 21 кастрычніка перастаў выходзіць на сувязь паэт Дзьмітры Строцаў, якому празь дзень прысудзілі 13 сутак арышту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паэта асудзілі на 13 сутак за тое, што паказваў «вікторыю»