За ўдзел у акцыях пратэсту судзяць былых супрацоўнікаў Беларускай тэлевізіі

Марш пратэсту ў Менску 25 кастрычніка 2020 году.

У судах разглядаюцца справы шэрагу былых супрацоўнікаў Беларускай тэлевізіі. Іх абвінавачваюць ва ўдзеле у «несанкцыянаваных акцыях».

Як паведаміла экс-вядоўца БТ Кацярына Раецкая, справу Натальлі Бібікавай, шматгадовай аўтаркі культурных праграмаў на тэлеканале «Беларусь-3», адправілі ў міліцыю на дапрацоўку.

Экс-рэжысэрку Беларускай тэлевізіі Аляксандру Бабкову суд пакараў штрафам у памеры 189 рублёў.

Пасьля суду Натальлю Бібікаву і яе дачку Аляксандру Бабкову вызвалілі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тэлевядоўцу Дзьмітрыя Кахно зноў асудзілі — гэтым разам за непадпарадкаваньне

Раней арышт за ўдзел у мітынгах пратэсту адбывалі былыя тэлевізійнікі Дзяніс Дудзінскі, Дзьмітры Кахно, Уладзіслаў Татур.