Сябра Каардынацыйнай рады зьехала ў Вільню пасьля паведамленьня пра чарговы арышт

Вольга Шпарага

Філёзаф Вольга Шпарага, сябра Каардынацыйнай рады, атрымала паведамленьне пра чарговы арышт на 12 сутак. 24 кастрычніка Шпарага вызвалілася пасьля адбыцьця 15-суткавага арышту з турмы ў Жодзіне. Яе асудзілі па артыкуле 23.34 за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Адразу пасьля вызваленьня Вольга прыняла рашэньне пакінуць краіну. Цяпер яна ў Вільні.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Жаночыя гісторыі». Як у ІЧУ трапілі шматдзетная маці, жанчына з інваліднасьцю і цяжарная