Маршы «Народны ўльтыматум» у гарадах Беларусі, панядзелак некаторыя кампаніі абвясьцілі выходным. Найважнейшае за 25 кастрычніка

Марш «Народны ўльтыматум», Менск, 25 кастрычніка

Марш «Народны ўльтыматум» у Менску сабраў больш за 100 тысяч чалавек і завяршыўся жорсткім разгонам

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Маршы ў падтрымку «Народнага ўльтыматуму». Што адбываецца ў Менску і іншых гарадах Беларусі

У Менску міліцыя ўжыла супраць пратэстоўцаў сьвятлашумавыя гранаты і гумовыя кулі. Ёсьць пацярпелыя.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску міліцыя ўжыла супраць пратэстоўцаў сьвятлашумавыя гранаты і гумовыя кулі. Ёсьць пацярпелыя. ВІДЭА

Начальнік менскай міліцыі абвінаваціў пратэстоўцаў у тым, што яны напалі на Цэнтральнае РУУС.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Начальнік менскай міліцыі: Пратэстоўцы напалі на Цэнтральнае РУУС

У Горадні супрацьстаяньне сілавікоў і пратэстоўцаў скончылася сотняй затрыманьняў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Горадні супрацьстаяньне сілавікоў і пратэстоўцаў скончылася сотняй затрыманьняў. ФОТА

Паводле праваабаронцаў «Вясны», па стане на 23-ю гадзіну вядомыя прозьвішчы 240 затрыманых падчас пратэстаў у розных гарадах Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцам вядомыя прозьвішчы больш за 240 затрыманых падчас пратэстаў у Беларусі

26 кастрычніка некаторыя кампаніі вырашылі зрабіць выходным днём, а асобныя сышлі на бестэрміновыя вакацыі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кампаніі розных сфэраў дзейнасьці абвясьцілі 26 кастрычніка выходным 

«Хочаш страляць — страляй у мае грудзі», — кажуць дзеці ў новым звароце горадзенскіх мэдыкаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта ўжо не палітыка, а барацьба дабра і зла». Зварот горадзенскіх мэдыкаў. ВІДЭА

Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША паведаміў, што Майк Пампэо патрабаваў ад Аляксандра Лукашэнкі вызваліць беларуска-амэрыканскага паліттэхноляга, затрыманьне якога ЗША назвалі «незаконным».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША: Майк Пампэо патрабаваў ад Лукашэнкі вызваліць Шклярава

На наступны дзень пасьля размовы Лукашэнкі і Пампэо палітвязень Віталь Шкляраў не пакінуў Беларусь.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бацька і адвакат палітвязьня Шклярава абверглі інфармацыю пра яго вылет у Кіеў

COVID-19 у Беларусі на 25 кастрычніка: прырост на 845 выпадкаў, 4 сьмерці за суткі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: COVID-19 у Беларусі на 25 кастрычніка: прырост на 845 выпадкаў, 4 сьмерці за суткі

Цэнтравыбаркам Кіргізстану прызначыў выбары прэзыдэнта краіны на 10 студзеня 2021 году. У будынку ЦВК міліцыя правяла ператрус і выняла дакумэнты ў рамках расьсьледаваньня крымінальнай справы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Кіргізстане прызначылі новыя прэзыдэнцкія выбары. ЦВК пад сьледзтвам за парушэньні

Ва Ўкраіне сёньня адбываліся мясцовыя выбары і ўсенароднае апытаньне, ініцыяванае прэзыдэнтам краіны Ўладзімірам Зяленскім.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінцаў апытваюць наконт пажыцьцёвага зьняволеньня за карупцыю і легалізацыі канабісу