У Менску мужчына пераплыў раку, каб яго не затрымалі людзі ў балаклавах. ВІДЭА

Пратэст у Менску, 25 кастрычніка 2020 году.

Невядомыя ў балаклавах спрабуюць затрымліваць людзей у Менску. Каб ня трапіць да іх у рукі, мужчына скокнуў у ваду ў раёне вуліцы Янкі Купалы.

На відэа, зьнятым сьведкамі, бачна, што ўздоўж Сьвіслачы спыніліся мікрааўтобусы з танаванымі вокнамі, адкуль выскачыла шмат сілавікоў.

Ратуючыся ад іх, невядомы скокнуў у ваду і пераплыў на другі бераг. Там яму дапамаглі выбрацца на высокую агароджу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Людзі скакалі ў ваду, ратуючыся ад сілавікоў. Жорсткія затрыманьні пасьля «Маршу адзінства» ў Менску. ВІДЭА

Яшчэ аднаму маладому чалавеку ўдалося зьбегчы ад некалькіх невядомых у балаклавах.