Менскі гарадзкі суд адмяніў пастанову аб адміністрацыйным арышце заснавальніка праектаў Petitions.by і «Кошт ураду» Ўладзімера Кавалкіна, паведаміў адвакат Сяргей Зікрацкі. 12 сутак з прызначаных 15-ці ён ужо адседзеў.
Ўладзімера Кавалкіна затрымалі ўвечары 10 кастрычніка ў Менску. Са слоў кіраўніцы Школы маладых мэнэджараў публічнага адміністраваньня SYMPA Натальлі Рабавай, яе калега пасьпеў паслаць паведамленьне, што пасьля размовы ў міліцыі яго перавезьлі ў ізалятар на Акрэсьціна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрымалі аўтара Petitions.by і індэксу дабрабыту «ЧаркаСкварка» Уладзімера Кавалкіна12 кастрычніка суд Фрунзэнскага раёну асудзіў яго на 15 сутак арышту за за ўдзел у «несанкцыянаванай акцыі».
Сёньня судзьдзя Менскага гарадзкога суду Дзьмітры Цыкал пастанавіў ранейшае рашэньне адмяніць і накіраваць справу на новы разгляд у той жа суд іншым судзьдзём. Іншымі словамі, неўзабаве Ўладзімера Кавалкіна павінны зноў выклікаць позвай у Фрунзэнскі суд.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 6 асноўных памылак пры стварэньні пэтыцый. Як зьвярнуцца да чыноўнікаў правільнаУладзімер Кавалкін скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце, атрымаў ступень спачатку бакалаўра, а пазьней магістра эканомікі.
Магістар паліталёгіі Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту. Экспэрт у пытаньнях рэформы дзяржаўнай службы і кіраўнік праекту «Кошт ураду» у межах праекту BIPART. Заснавальнік плятформы Petitions.by.
Вядомы сваімі рэгулярнымі дасьледаваньнямі дабрабыту беларусаў ў параўнаньні зь іншымі краінамі на аснове так званага індэксу «ЧаркаСкварка».