15 сутак прысудзілі сябру Каардынацыйнай рады Сьвятлане Гатальскай

Сьвятлана Гатальская

На 15 сутак засудзілі сузаснавальніцу ініцыятывы «Маршыруй, дзетка», сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады Сьвятлану Гатальскую.

Яе затрымалі яшчэ 10 кастрычніка і асудзілі за ўдзел у маршы 29 жніўня. Адбываць пакараньне яе адвезьлі ў Жодзіна.

Сьвятлана Гатальская — сузаснавальніца ініцыятыўнай групы «Маршыруй, дзетка!», якая працуе над прыняцьцем у краіне комплекснага закону аб супрацьдзеяньні хатняму гвалту.

Сьвятлана Гатальская ўвайшла ў асноўны склад Каардынацыйнай рады па ўрэгуляваньні беларускага палітычнага крызісу, створанай з ініцыятывы Сьвятланы Ціханоўскай, якая знаходзіцца ў Літве. Першае пасяджэньне Рады прайшло 19 жніўня. На наступны дзень Генпракуратура паведаміла, што па факце стварэньня і дзейнасьці КР распачатая справа паводле арт. 361 КК (заклікі да дзеяньняў, скіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы).