Суд Заводзкага раёну аштрафаваў Дзьмітрыя Кахно на 675 рублёў, паведаміў Tut.by.
Паводле пратаколу, вечарам 11 верасьня на Заслаўскай вуліцы ў Менску Кахно адмовіўся выходзіць з машыны на патрабаваньне міліцыянта. Хапаўся за крэсла аўтамабіля, упіраўся нагамі.
Наколькі вядома, у гэты час Дзьмітры Кахно адбываў арышт у ізалятары на Акрэсьціна. Яго затрымалі 2 верасьня, 3-га арыштавалі, а на волю ён выйшаў 14 верасьня. Але Кахно ня стаў аспрэчваць напісанае ў пратаколе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Рэжым Лукашэнкі злачынны». Вядоўца Дзьмітры Шэпелеў адгукнуўся на пабіцьцё ягонага сябра Максіма ХарошынаГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Тэлевядоўца Дзяніс Дудзінскі — пра мэню на Акрэсьціна, вызваленьне са спазьненем і відэа на дзяржканале. ВІДЭА