Зьехаў Сяргей Дылеўскі — апошні сябра прэзыдыюму Кааардынацыйнай рады, хто быў на волі 

Жнівеньскі страйк на МТЗ

Старшыня страйкаму Менскага трактарнага заводу Сяргей Дылеўскі зьехаў зь Беларусі.

Ён апошні зь ліку чальцоў прэзыдыюму Каардынацыйнай рады, які заставаўся ў Беларусі на волі. Астатнія або за кратамі, або ў вымушанай эміграцыі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Кіраўніку намякаюць, што трэба прымаць меры». Лідэр страйкаму МТЗ — пра ціск уладаў пасьля выхаду з-пад арышту

Як удакладніла прэсавая служба Каардынацынай рады, на такі крок Сяргей Дылеўскі быў вымушаны пайсьці дзеля ўласнай бясьпекі. Цяпер ён знаходзіцца ў Польшчы, куды раней адправіў сваю сям’ю.

Днямі тэрміст МТЗ напісаў заяву на звальненьне з працы. Як прызнаўся пазьней, зрабіў гэта пад ціскам спэцслужбаў, якія пагражалі непрыемнасьцямі ягоным бацькам, таксама супрацоўнікам прадпрыемства.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Сяргей Дылеўскі звольніўся з МТЗ 

Сёлета ў жніўні і верасьні Сяргей Дылеўскі адседзеў агулам 25 сутак (10+15) за арганізацыю несанкцыянаваных акцый і актыўны ўдзел у іх.