«Выкарыстоўвалі біты, камяні, прыстасаваньні асьляпляльнага ўзьдзеяньня», — МУС аб пратэстоўцах 

Невядомыя ў цывільна-вайсковым адзеньні

Міністэрства ўнутраных спраў панаракала, што падвысілася «агрэсіўнасьць натоўпу» на нядзельных маршах.

11 кастрычніка ў Беларусі зафіксавана 25 пратэстных акцыяў, дало справаздачу ведамства.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каля 600 чалавек затрымалі ўва ўсёй Беларусі падчас нядзельнага «Маршу гонару»

Адзначаецца, што ў параўнаньні з папярэднімі нядзельнымі шэсьцямі «колькасць мітынгоўцаў зьменшылася», але пры гэтым падвысілася агрэсіўнасць натоўпу, у якім былі прадстаўнікі розных радыкалізаваных груповак — анархісты, ультрас ды іншыя. МУС прыняло «неабходныя меры дзеля падтрыманьня» парадку і грамадзкай бясьпекі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Міліцыянт пхнуў нагой — ці жывы хоць». Жанчыну закінулі на падлогу аўтобуса разам з пабітым братам Героя Беларусі 

Ведамства зафіксавала «шматлікія факты сутыкненьняў з праваахоўнымі органамі». Сьцьвярджае, што пратэстоўцы выкарыстоўвалі «загадзя падрыхтаваныя біты, камяні, а таксама прыстасаваньні асьляпляльнага ўзьдзеяньня». У раёне стэлы «Менск — горад-герой» актыўны супраціў аказала група жанчын.

«Для стрыманьня напору мітынгоўцаў і прадухіленьня нападу на міліцыянтаў ужываліся спэцсродкі і спэцтэхніка, затрымліваліся найбольш актыўныя ўдзельнікі беспарадкаў», — тлумачаць міліцэйскі гвалт у ведамстве.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Міліцыянты сталі як глядыятары», — Алкаеў пра хлопцаў «ад сахі» ў форме і прычыны трываласьці сыстэмы

Там падлічылі, што агульная колькасьць пратэстоўцаў у краіне склала каля 11 тысяч чалавек. Затрыманыя 713, у месцы ўтрыманьня да судоў зьмешчаныя 570.