TuzinFM аднавіў дзейнасьць у «рэвалюцыйным рэжыме»

Музыкі Аляксандар Памідораў і Піт Паўлаў на прахадной МТЗ, 18 жніўня

Партал TuzinFM пасьля чатырох месяцаў перапынку аднавіў дзейнасьць у «рэвалюцыйным рэжыме» — цяпер гэта партал пра культурны супраціў.

Колішні гіт-парад беларускамоўнай музыкі «Тузін гітоў» за 18 гадоў стаў арганізатарам музычных конкурсаў і прэміяў, выдаўцом альбомаў і кліпаў, пляцоўкай навінаў пра забароны музыкі і парушэньні правоў музыкаў

Цяпер партал становіцца мэдыйнай пляцоўкай Беларускага фонду культурнай салідарнасьці.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чым будзе займацца Беларускі фонд культурнай салідарнасьці

Музычны партал «Тузін гітоў» 9 чэрвеня абвясьціў аб спыненьні дзейнасьці. Раней на партале Tuzinfm.by рэгулярна абнаўляўся гіт-парад беларускай музыкі.