Журналістку «Сильных новостей» вызвалілі да сканчэньня тэрміну арышту

У рэдакцыі «Сильных новостей»

Гомельскую журналістку Надзею Пужынскую адпусьцілі з ІЧУ праз праблемы са здароўем.

4 кастрычніка яе затрымалі, калі яна несла перадачу сваім затрыманым раней калегам Ганьне і Дзянісу Якштасам.

5 кастрычніка суд арыштаваў яе на 14 дзён і яе адвезьлі ў ізалятар Буда-Кашалёва.

«Учора мне было блага, выклікалі „хуткую“, прапаноўвалі шпіталізацыю, але я адмовілася. Затым, ня ведаю зь якой прычыны, мяне адпусьцілі», — паведаміла Свабодзе Надзея Пужынская.

Цяпер у гомельскім ІЧУ трымаюць галоўнага рэдактара «Сильных новостей» Ганну Якштас (яе затрымалі ў пятніцу і яшчэ не судзілі) і ейнага мужа, журналіста выданьня Дзяніса Якштаса (яго арыштавалі на 15 содняў).

У офісе рэдакцыі міліцыя правяла ператрус, забрала ўсю тэхніку і мабільныя тэлефоны супрацоўнікаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 10 кастрычніка затрымалі супрацоўніцу ААН у Беларусі Анору Лангар
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрымалі аўтара Petitions.by і індэксу дабрабыту «ЧаркаСкварка» Уладзімера Кавалкіна 
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму беларускія ўлады баяцца жанчын? Перад чарговым «жаночым маршам» затрымалі актывістак і журналістак