Затрымалі аўтара Petitions.by і індэксу дабрабыту «ЧаркаСкварка» Уладзімера Кавалкіна 

Уладзімер Кавалкін

Увечары 10 кастрычніка ў Менску праваахоўнікі затрымалі заснавальніка праектаў Petitions.by і «Кошту ўраду» Ўладзімера Кавалкіна.

Як паведаміла кіраўніца Школы маладых мэнэджараў публічнага адміністраваньня SYMPA Натальля Рабава, яе калега пасьпеў паслаць паведамленьне, што пасьля размовы ў міліцыі яго вязуць на Акрэсьціна.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік petitions.by: горш за ўсё чыноўнікі рэагуюць на звароты наконт мовы, «Пагоні» і бел-чырвона-белага сьцяга

Натальля Рабава са слоў адваката Ўладзімера Кавалкіна думае, што ў ізалятары ён застанецца да суду ў панядзелак ці аўторак — залежна ад таго, як «напоўняцца камэры» пасьля нядзельнага маршу. Паводле папярэдніх зьвестак, яго затрымалі за ўдзел у ранейшых «несанкцыянаваных акцыях».

Уладзімер Кавалкін скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце, атрымаў ступень спачатку бакалаўра, а пазьней магістра эканомікі.
Магістар паліталёгіі Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту. Экспэрт у пытаньнях рэформы дзяржаўнай службы і кіраўнік праекту «Кошт ураду» у межах праекту BIPART. Заснавальнік плятформы Petitions.by.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кошт ураду: беларусы зьбяднелі на тры чаркі і тры скваркі. І гэта далёка не мяжа

Вядомы сваімі рэгулярнымі дасьледаваньнямі дабрабыту беларусаў ў параўнаньні зь іншымі краінамі на аснове так званага індэксу «ЧаркаСкварка».