Уначы ў Жодзіне гарэлі дзьверы пракуратуры

Ілюстрацыйнае фота

А трэцяй гадзіне ночы ў Жодзіне гарэлі плястыкавыя дзьверы пракуратуры.

Пажар пашкодзіў 0,1 м² дзьвярэй. Пацярпелых няма. Прычыну высьвятляюць.

Зраніцы пракуратура была ачэпленая, працавалі экспэрты і сьледчыя. На белых уваходных дзьвярах відаць чорныя сьляды, паведаміў ex-press.by.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Ваўкавыску падпалілі машыну і дом мясцовага міліцыянта 
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мужчына, які падпаліў сябе ля будынку міліцыі ў Смалявічах, памёр