Размова са студэнткамі, якіх пасадзілі на суткі за ланцуг салідарнасьці ля ўнівэрсітэту

22 верасьня студэнты БДТУ выйшлі на ланцуг салідарнасьці. Падчас акцыі да іх пад'ехалі супрацоўнікі на бусіках, пачаліся затрыманьні. Веру і Яніну затрымалі разам, разам яны сядзелі на Акрэсьціна. Пакуль дзяўчаты былі за кратамі, іншыя студэнты арганізавалі некалькі акцый у іх падтрымку.