У Гомлі затрымалі яшчэ адну супрацоўніцу сайту «Сильные новости» ​

Скрыншот галоўнай старонкі сайту "Сильные новости".

Як піша заснавальнік выданьня Пятро Кузьняцоў, затрыманая відэакарэспандэнтка сайту «Сильные новости» Надзея Пужынская.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Галоўную рэдактарку парталу «Сильные Новости» і яе мужа пакінулі пад вартай да суду. Дзеці ў сваякоў

Яна цяпер у Савецкім РУУС. Паводле якога артыкулу вінавацяць раней затрыманых галоўную рэдактарку Ганну Якштас і яе мужа, карэспандэнта Дзяніса Якштаса, па-ранейшаму не вядома. Яны ўжо дзень за кратамі, чакаюць суду ў панядзелак. Іхныя дзеці знаходзяцца ў саякоў.