Вольга Такарчук анансавала выхад першай пасьля атрыманьня Нобэлеўскай прэміі кнігі

Ольга Такарчук

Кніга пад назвай «Ласкавы апавядальнік» («Czuły narrator») трапіць у продаж 12 лістапада. Яна складаецца з дванаццаці нарысаў і лекцыяў, у тым ліку шырока камэнтаванай нобэлеўскай прамовы польскай пісьменьніцы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Такарчук: На нашых вачах растае цывілізацыйная парадыгма, якая фармавала нас дзьвесьце гадоў

«Гэта будзе эсэістычная кніга, у якой аўтарка запросіць нас за кулісы сваёй творчасьці», — абвясьціў у суботу Вальдэмар Папека з выдавецтва Wydawnictwо Literackie. Ён дадаў, што гэта першая кніга пісьменьніцы пасьля атрыманьня Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры.

58-гадовая польская пісьменьніца і паэтка Вольга Такарчук — уладальніца міжнароднай Букэраўскай прэміі, а летась атрымала Нобэлеўскую прэмію ў літаратуры за 2018 год.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вольная Беларусь — гэта жанчына». Польская набэлістка пра беларускіх жанчын у палітыцы