Трампа паклалі ў шпіталь, а ў Белым доме загадалі насіць маскі

Дональд Трамп перад адлётам у шпіталь

Прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа шпіталізавалі ў Нацыянальны вайскова-мэдычны цэнтар у Вашынгтоне.

У яго слаба выражаныя сымптомы, і ён цягам дня працаваў у Белым доме. Аднак «у мэтах перасьцярогі» прэзыдэнт ЗША ў наступныя некалькі дзён будзе працаваць у прэзыдэнцкіх памяшканьнях цэнтру імя Ўолтэра Рыда».

Перад адлётам зь Белага дома Трамп запісаў кароткі відэазварот, у якім сказаў, што пачуваецца добра, і падзякаваў амэрыканцам за падтрымку.

Тым часам Рада нацыянальнай бясьпекі ЗША загадала ўсім насіць маскі на тэрыторыі Белага дому, паведаміў «Голас Амэрыкі».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «За COVID-19 даплацілі ўдвая менш». Лекарку аштрафавалі на 810 рублёў за фатаздымак
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп заявіў, што заразіўся каранавірусам