Лукашэнка павіншаваў прэзыдэнта Кіпру, згадаў салідарнасьць і ўзаемадапамогу

Прэзыдэнт Кіпру Нікас Анастасіядыс

Аляксандар Лукашэнка павіншаваў прэзыдэнта Кіпру Нікаса Анастасіядыса з Днём Незалежнасьці.

«У сёньняшніх умовах, калі ўвесь сьвет сутыкнуўся з шэрагам выклікаў і пагрозаў, асабліва істотнымі становяцца такія паняцьці, як салідарнасьць і ўзаемадапамога», перадае БелаПАН.

Кіпр неаднаразова накладаў вэта на пакет штрафных захадаў супраць кіраўніцтва Беларусі. Сваё супрацьдзеяньне санкцыям да Беларусі кіпрскі бок тлумачыў тым, што імкнецца дамагчыся ўвядзеньня санкцыяў ЭЗ супраць Турэччыны, якая вядзе выведку газу ў спрэчных водах усходняй часткі Міжземнага мора.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сёньня Эўрапейская рада прыме рэзалюцыю аб Беларусі. У выпадку згоды санкцыі ўвядуць на наступным тыдні. Цытаты
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Кіпру: Кіпр станоўча ставіцца да прыняцьця санкцый супраць беларускага рэжыму