Дзяржаўны сьцяг, які раніцай умацавалі на сьцяне замка ў Лідзе, зьнік

Сёньня раніцай камунальныя службы ўмацавалі на сьцяне старажытнага Лідзкага замка вялікі чырвона-зялёны дзяржаўны сьцяг РБ. Аднак вечарам сьцяг зьнік.

Зьнікненьне сьцяга пацьвярджаюць іншыя інфармацыйныя рэсурсы.

Адзін з карыстальнікаў Фэйсбуку сьцьвярджае, што сьцяг зьнялі ўлады ў адказ на абурэньне жыхароў Ліды.

Афіцыйнага пацьверджаньня гэтай інфармацыі пакуль няма.