Макрон сустрэнецца зь Ціханоўскай заўтра ў Вільні

Эманюэль Макрон

Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон правядзе сустрэчу са Сьвятланай Ціханоўскай 29 верасьня падчас свайго візыту ў Літву.

Пра гэта сёньня паведаміла агенцтва France-Presse (АFP) са спасылкай на адміністрацыю францускага лідэра.

Па дадзеных агенцтва, прэзыдэнт Францыі правядзе сустрэчу зь Ціханоўскай у Вільні раніцай у аўторак.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка параіў «нясьпеламу» Макрону заняцца ўнутранымі справамі Францыі

Раней прадстаўнік францускага ўраду Габрыэль Аталь заявіў, што Эманюэль Макрон гатовы сустрэцца зь Сьвятланай Ціханоўскай падчас свайго візыту ў Літву, калі яна папросіць аб гэтым.