Праваслаўнага сьвятара з Гомля не адпусьцілі з ізалятару, прысудзілі яшчэ 15 дзён арышту

Гомельскі праваслаўны сьвятар Уладзімір Драбышэўскі выйшаў на адзіночны пікет. Гомель, 13 жніўня.

28 верасьня пасьля 10-дзённага арышту мусіў выйсьці на свабоду праваслаўны сьвятар Уладзімер Драбышэўскі.

Людзі чакалі яго пад ізалятарам часовага ўтрыманьня, але высьветлілася, што сьвятар на свабоду ня выйдзе.

З ізалятару яго зноў прывезьлі на суд Савецкага раёну і пакаралі яшчэ адным арыштам – на 15 сутак, за ўдзел у маршы 6 верасьня ў Гомлі. Айцец Ўладзімер мае 6 дзяцей. Ён стала ўдзельнічаў у акцыях пратэсту.

Сьвятар Уладзімер Драбышэўскі стала ўдзельнічаў у акцыях пратэсту і маршах. 18 верасьня яго пакаралі арыштам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Гомлі праваслаўнаму сьвятару прысудзілі 10 сутак арышту