МУС Беларусі: на акцыях пратэсту затрымалі 200 чалавек

Пратэстны марш у Менску 27 верасьня

Як адзначыла прадстаўніца МУС Беларусі Вольга Чамаданава, каля 200 чалавек дастаўленыя ў аддзяленьні міліцыі.

Яна таксама пацьвердзіла, што ў Гомлі і Магілёве праваахоўнікі ўжылі супраць пратэстоўцаў спэцсродкі — выбуховыя прыстасаваньні, сьлезацечны газ, ракетніцы.

Паводле праваабаронцаў «Вясны», станам на 19 гадзін былі вядомыя прозьвішчы 105 затрыманых у Менску і іншых гарадах краіны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Гомлі супраць дэманстрантаў прымянялі газ і сьвятлашумавую ракетніцу, затрымалі 20 чалавек. ФОТА