У Менску пачаліся затрыманьні ўдзельнікаў пратэставай акцыі, ім замінаюць дабрацца ў цэнтар

Жаночы марш, Менск, акцыя пратэсту 26 верасьня.

Супрацоўнікі праваахоўных органаў у Менску ў нядзелю пачалі затрымліваць удзельнікаў чарговага несанкцыянаванага маршу апазыцыі.

Як перадае «Інтэрфакс», пратэстоўцы зьбіраюцца ў спальных раёнах і калёнамі рухаюцца да цэнтру гораду. Тым часам сілавікі імкнуцца не дапусьціць іх прыходу ў цэнтар. Людзей затрымліваюць па дарозе на акцыю на прылеглых да праспэкту Незалежнасьці вуліцах.

Каля 10 чалавек затрымалі на падыходах да праспэкта Машэрава.

Людзі накіроўваліся да стэлы «Менск — горад-герой». У ГУУС Менскага гарвыканкама агенцтву «Інтэрфакс» пацьвердзілі факт затрыманьняў. «Ёсьць некалькі затрыманых у рамках адміністрацыйнага працэсу», — паведаміла афіцыйная прадстаўніца ГУУС Натальля Ганусевіч.