Кіраўніца МЗС Швэцыі: пасьпешлівая інаўгурацыя Лукашэнкі яшчэ раз пацьвярджае яго нелегітымнасьць

  • БелаПАН

Ан Ліндэ

Швэцыя ня лічыць Аляксандра Лукашэнку легітымным прэзыдэнтам Беларусі, напісала ў сваім Твітэры швэдзкая міністарка замежных справаў Ан Ліндэ.

«Пасьпешлівая і праведзеная без папярэджаньня інаўгурацыя Лукашэнкі яшчэ раз пацьвярджае яго нелегітымнасьць як дэмакратычна абранага лідэра. Выбары 9 жніўня не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі. Мы працягнем лічыць яго адказным за гвалт і рэпрэсіі супраць апазыцыі і мірных дэманстрантаў».

Пра непрызнаньне Аляксандра Лукашэнкі прэзыдэнтам Беларусі заявілі высокапастаўленыя прадстаўнікі шэрагу дзяржаў — Вялікай Брытаніі, Нямеччыны, Даніі, Канады, Латвіі, Літвы, Нідэрляндаў, Нарвэгіі, Польшчы, Славаччыны, ЗША, Украіны, Чэхіі і Эстоніі.