Кітай падтрымаў Лукашэнку, а Эўразьвяз — не. Найважнейшае за 24 верасьня.
Латвія, Літва і Эстонія вырашылі ў бліжэйшыя дні пашыраць сьпіс пэрсанальных санкцыяў для беларускіх чыноўнікаў, у якім неўязнымі будуць абвешчаны каля 100 чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Латвія, Літва і Эстонія пашыраць сьпіс неўязных чыноўнікаў зь Беларусі да 100 чалавекІ Нарвэгія лічыць Лукашэнку нелегітымным.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нарвэгія лічыць, што «інаўгурацыя» Лукашэнкі не надала яму легітымнасьціМіністэрства замежных справаў Беларусі выступіла з заявай у сувязі з рэакцыяй шэрагу краін на інаўгурацыю Аляксандра Лукашэнкі. «Асаблівае зьдзіўленьне выклікаюць паводзіны ўкраінскіх суседзяў, якія нават не спрабуюць закамуфляваць несамастойнасьць у замежнапалітычных рашэньнях і не спыняюць плынь заяваў з „прасунутымі“ ацэнкамі нашай унутрыпалітычнай сытуацыі», — гаворыцца ў заяве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ня маем патрэбы ў „легітымізацыі“ ад саманазваных „легітыматараў“», — МЗС апраўдаў таемную інаўгурацыюФорум рэгіёнаў Беларусі і Ўкраіны, які мусіў прайсьці сёлета ў кастрычніку ў Горадні на ініцыятыву ўкраінскага боку, перанесьлі на наступны год.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі скасаваў свой візыт у Беларусь для ўдзелу ў форуме рэгіёнаўМУС падаў інфармацыю, колькі чалавек затрымалі падчас пратэстаў папярэдняга дня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МУС: учора затрымалі 364 чалавекі, за кратамі 320
«Мы паважаем выбар, які зрабіў народ Беларусі», — заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР, камэнтуючы інаўгурацыю Лукашэнкі.
Кіраўнік дыпляматыі Эўразьвязу Жузэп Бурэль заявіў, што не прызнае Лукашэнку легітымным прэзыдэнтам Беларусі і чакае новых выбараў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз заявіў, што не прызнае Лукашэнку легітымным прэзыдэнтам Беларусі і чакае новых выбараў