Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвія, Літва і Эстонія пашыраць сьпіс неўязных чыноўнікаў зь Беларусі да 100 чалавек


У бліжэйшыя дні Латвія, Літва і Эстонія пашыраць сьпіс пэрсанальных санкцыяў для беларускіх чыноўнікаў, у якім неўязнымі будуць абвешчаны каля 100 чалавек.

Пра гэта паведаміў міністар замежных справаў Латвіі Эдгарс Рынкевічс.

Палітык таксама адзначыў, што краіны Балтыі пашыраць санкцыі стасоўна Беларусі, таму «гэты сьпіс ня будзе апошнім». Рынкевічс адзначыў, што Латвія, Літва і Эстонія прынялі рашэньне самыя пашыраць санкцыйны сьпіс, не чакаючы, калі аналягічнае рашэньне прыме і ўзгодніць Эўразьвяз.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG