Кангрэс UEFA 2021 году перанесьлі зь Беларусі ў Швайцарыю

Ілюстрацыйнае фота

Кангрэс UEFA, які плянавалі правесьці 2 сакавіка 2021 году ў Менску, пройдзе ў швайцарскім Ньёне, паведамляе сайт UEFA (Зьвязу эўрапейскіх футбольных асацыяцыяў).

Выканкам UEFA вырашыў, што «ў сувязі з арганізацыйнымі і апэрацыйнымі складанасьцямі ў цяперашняй сытуацыі ўсё карпарацыйныя захады UEFA цягам бліжэйшых паўгода будзе прымаць Швайцарыя».

Акрамя кангрэсу, у Ньёне пройдуць заплянаваныя на сьнежань 2020 і сакавік 2021 гадоў пасяджэньні выканаўчага камітэту UEFA.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да лістапада экспэртная група вырашыць, ці варта праводзіць хакейны чэмпіянат сьвету ў Менску