Канада: Лукашэнку не хапае легітымнасьці дэмакратычна абранага лідэра

Акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю, Таронта, Канада

Пра гэта напісаў у сваім Tвітэры міністар замежных справаў Канады Франсуа-Філіп Шампань.

  • Канада асуджае неанансаваную інаўгурацыю Лукашэнкі пасьля сфальсыфікаваных выбараў. Яму не хапае легітымнасьці дэмакратычна абранага лідэра.
  • Канада заклікае да свабодных і справядлівых выбараў для народу Беларусі. Мы ўзгадняем зь міжнароднымі партнэрамі адпаведны адказ.