Камітэт Сэнату ЗША: Таемная інаўгурацыя Лукашэнкі даказвае, што ён страціў легітымнасьць

Старшыня камітэту Сэнату ЗША па міжнародных адносінах Джым Рыш

Так лічаць у камітэце Сэнату ЗША па міжнародных адносінах.

«Той факт, што „інаўгурацыя“ Лукашэнкі павінна была быць таямніцай, толькі яшчэ раз даказвае, што ён страціў усякую легітымнасьць як лідэр. Ён не прэзыдэнт Беларусі і павінен сысьці ў адстаўку», — гаворыцца ў паведамленьні ў афіцыйным твітэр-акаўнце Камітэту.