«Зьяжджайце ў іншую краіну і гандлюйце там сваім целам». Гісторыі трох дзяўчат, затрыманых на акцыях. ВІДЭА

Паліну, Басю і Ксенію затрымалі ў Менску ў розныя дні падчас мірных акцыяў пратэсту.

Кожная зь іх правяла некаторы час у няволі, атрымаўшы пакараньне ў выглядзе штрафу ці арышту. Яны расказалі Свабодзе, што адбывалася падчас затрыманьня і як да іх ставіліся сілавікі.