Зьменаў у сытуацыі з перасячэньнем літоўскай мяжы зь Беларусьсю няма. Сытуацыя нармальная, рух транспарту ідзе ў звычайным парадку.
Пра гэта ў эфіры нацыянальнага радыё LRT паведаміў прадстаўнік службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Гедрус Мішуціс.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літва і Польшча спыняць пропуск на захад грузаў у выпадку закрыцьця мяжы з боку БеларусіУсе чатыры міжнародныя пункты перасячэньня мяжы зь Беларусьсю працуюць, як і раней, ніякіх зьменаў не адбылося, сказаў ён. Чэргаў легкавых аўтамабіляў няма нідзе. На некаторых кантрольна-прапускных пунктах сабраліся фуры, але іх чэргі не перавышаюць звычайнага ўзроўню выхадных дзён, сьцьвярджае Мішуціс.
17 верасьня Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Менск вымушаны ў сувязі з палітычнай пазыцыяй суседніх краін закрыць дзяржаўную мяжу зь Літвой і Польшчай, а таксама ўзмацніць мяжу з Украінай.