Як Ніна Багінская з нацыянальным сьцягам стала мастацкім вобразам. 15 малюнкаў

Ніна Багінская на жаночай акцыі ля Камароўскага рынку 22 жніўня

Ніна Рыгораўна Багінская — 73-гадовая беларуская актывістка, вядомая актыўным удзелам ў пратэстных акцыях, на якія заўсёды выходзіць зь бел-чырвона-белым сьцягам, стала гераіняй твораў мастакоў.

Апошнім часам яна стала жывым сымбалем беларускага дэмакратычнага руху за перамены, а таксама крыніцай натхненьня для мастакоў, якія малююць сучасныя падзеі ў Беларусі. Выданьне chrysalismag.by сабрала падборку малюнкаў з выявай Ніны Багінскай.