Прэзыдэнтка Славаччыны Зузана Чапутава патэлефанавала ляўрэатцы Нобэлеўскай прэміі па літаратуры, сябру Каардынацыйнай рады Сьвятлане Алексіевіч.
«Паразмаўлялі са Сьвятланай Алексіевіч — адважнай жанчынай, якая выступае ў абарону свабоды і дэмакратыі для жыхароў Беларусі. Я выказала салідарнасьць і падтрымку ўсім, хто заклікае да свабодных і сумленных выбараў. Мая павага мірнаму пратэсту і сапраўднаму жаданьню жыць свабодна і годна», — напісала Зузана Чапутава ў Твітэры.
Spoke w/ Svetlana Alexijevič - brave woman, standing in defence of freedom & democracy for people of #Belarus. I expressed solidarity & support to all calling for free & fair elections. My respect for peacefulness of protests & genuine will to live life in freedom & dignity. pic.twitter.com/E5RSbMJOfv
— Zuzana Čaputová (@ZuzanaCaputova) September 16, 2020
Чапутава не належыць да традыцыйнай палітычнай эліты. Юрыстка паводле адукацыі і грамадзкая актывістка, летась у сакавіку яна набрала ў другім туры прэзыдэнцкіх выбараў каля 60% галасоў і стала пятым прэзыдэнтам незалежнай Славацкай рэспублікі — і першай жанчынай на гэтай пасадзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік славацкага парлямэнту запрасіў Лукашэнку ў Браціславу. Прэзыдэнтка Славаччыны супраць