«Гродна Азот» зьліквідаваў тэхнічныя праблемы, вяртаецца да штатнай працы, — «Белнафтахім»

«Гродна Азот»

«Тэхнічныя непаладкі ліквідаваныя. Цэх „Карбамід-4“ аднавіў працу яшчэ ўчора, а цэх „Аміяк-3“ ужо выходзіць на штатную працу», — расказаў прэс-сакратар канцэрну «Белнафтахім» Аляксандр Цішчанка.

Ён праінфармаваў, што праблемы з адным з чуйнікаў «вывелі абсталяваньне ў рэжым блякаваньня і адпаведна [прывялі да] часовага прыпыненьня вытворчасьці ў гэтых цэхах».

Учора ўвечары на тэрыторыі канцэрну запалілася аварыйная паходня. У сеціве зьявіліся думкі, што такім чынам «Гродна Азот» заявіў пра страйк. Цішчанка сказаў, што гэта не адпавядае рэчаіснасьці.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Горадні аварыйна спыніўся цэх аміяку «Гродна Азот»