Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні аварыйна спыніўся цэх аміяку «Гродна Азот»


Супрацоўнікі «Гродна Азот» паведамляюць пра аварыйнае спыненьне некалькіх цэхаў. Кажуць, зламалася абсталяваньне. Падобных аварый не было ў апошнія гады.

Па зьвестках ад работнікаў «Гродна Азот», аварыйна спыніўся цэх аміяк-3. Зламалася абсталяваньне. Можна сказаць, што ён на мяжы канчатковага спыненьня: калі абсталяваньне не адрамантуюць за 1-2 дні, то цэх спыніцца надоўга. Да таго ж, калі не аднавіць ягоную працу, сьледам спыняцца іншыя цэхі. Па некаторых зьвестках, спыніўся таксама цэх карбамід-3.

Супрацоўнікі тлумачаць, што гэта не штодзённая сытуацыя. Падобных паломак у апошнія 10 гадоў ня памятаюць. Цяпер спрабуюць аднавіць працу зламанага абсталяваньня.

Адмыслоўцы тлумачаць, што экалягічнай катастрофай ці выкідамі шкодных рэчываў такое спыненьне не пагражае. Кіраўніцтва прадпрыемства сабралася на месцы і вырашае праблему. Працуюць спэцыялісты, якія падрыхтаваныя да аварый і ведаюць, як дзейнічаць у такой сытуацыі.

Канчатковае спыненьне цэхаў можа толькі нашкодзіць у эканамічным пляне і адбіцца на далейшай вытворчасьці.

Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG