Навальны зрабіў першы пост у Instagram пасьля атручэньня

Аляксей Навальны

Расейскі апазыцыянэр Аляксей Навальны апублікаваў на сваёй старонцы ў Instagramпершы пост пасьля таго, як быў атручаны, як мяркуецца, рэчывам «Навічок».

На фатаграфіі Навальны знаходзіцца разам з жонкай і дзецьмі ў бэрлінскай клініцы «Шарытэ», куды быў дастаўлены пры канцы жніўня для лячэньня.

Расейскі апазыцыянэр напісаў, што «ўсё яшчэ амаль нічога ня ўмее, але вось учора змог цэлы дзень дыхаць сам».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Шарытэ»: Навальны ўжо можа ўставаць з ложка
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Незалежныя лябараторыі Францыі і Швэцыі пацьвердзілі атручэньне Навальнага «Навічком»