У Міністэрстве падаткаў прызналі хакерскія атакі

Ілюстрацыйнае фота

Сайт міністэрства падаткаў і збораў і электронныя сэрвісы «працуюць у штатным рэжыме», сьцьвярджае прэс-служба міністэрства ў камэнтары Tut.by.

У міністэрстве прызнаюць, што хакерскія атакі ідуць, але сьцьвярджаюць, што збояў у працы сэрвісаў няма, хіба «нязначныя праблемы з уваходам у асабістыя кабінэты карыстальнікаў». Паведамленьні пра збоі ад саміх карыстальнікаў былі неадназначныя: некаторыя пісалі і пра збоі ў асабістым кабінэце, і аб праблемах з АРІП.