Сто дзеячоў культуры Нямеччыны напісалі ліст Мэркэль у справе Калесьнікавай

Марыя Калесьнікава

Яны просяць канцлерку зрабіць усё магчымае для вызваленьня беларускага музыкі, сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады апазыцыі Марыі Калесьнікавай, затрыманай уладамі Беларусі.

Цалкам тэкст ліста і сьпіс усіх падпісантаў прыводзіць сайт colta.ru.

Аўтары ліста пішуць, што цягам 12 гадоў Калесьнікава вучылася і жыла ў Штутгарце, сярод іншага працуючы ў якасьці PR-мэнэджара знакамітага фэстывалю Eclat. Яна кіравала мноствам праектаў у Штутгарце і Менску, сярод іншага ў супрацы з Гётэ-Інстытутам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьняволеную Марыю Калесьнікаву перавялі зь менскага СІЗА ў турму № 8 Жодзіна

«Спадарыня Фэдэральны канцлер, сёньня мы зьвяртаемся да Вас асабіста з асаблівай настойлівасьцю, таксама ўлічваючы Вашае старшынства ў Эўрапейскім Зьвязе, і просім — разам з Вашымі эўрапейскімі калегамі — выкарыстаць усе палітычныя магчымасьці, каб гарантаваць бясьпеку спадарыні Калесьнікавай і спрыяць яе неадкладнаму вызваленьню».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад аркестру да вялікай палітыкі. Хто такая Марыя Калесьнікава