Інтэрфакс: У Менску на вуліцы Ціміразева ўзводзяць барыкады 

У цэнтры Менску ўдзельнікі нядзельнай акцыі пратэсту пачалі ўзводзіць барыкады, спасылаецца Інтэрфакс на відавочцаў.

Удзельнікі Маршу герояў прыносяць на вуліцу Ціміразева воданаліўныя блёкі і іншыя падручныя матэрыялы ды будуюць барыкады на праезнай частцы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Берасьці міліцыя выкарыстала супраць дэманстрантаў вадамёт. ВІДЭА

Руху транспарту на вуліцы няма — уся праезная частка запоўненая пратэстоўцамі.