У Жодзіне афіцэр міліцыі ўдарыў жанчыну ў твар. ВІДЭА 

Ілюстрацыйнае фота.

У Жодзіне падчас канфлікту пратэстоўцаў з праваахоўнікамі міліцыянт у чыне маёра міліцыі ўдарыў жанчыну ў твар.

Удар быў такой сілы, што жанчына ўпала на асфальт. Людзі кінуліся ёй на абарону.

Ад людзкога самасуду афіцэра ўратавалі іншыя міліцыянты — тэрмінова адвялі яго ў мікрааўтобус без нумарных знакаў.

Відавочцы крычалі, што надзвычайнае здарэньне зафіксаванае на відэа і ад адказнасьці міліцыянту не сысьці.